26 лiстапада 2024, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па-зверску збітага Андрэя Молчана выклікаюць у міліцыю

15
Па-зверску збітага Андрэя Молчана выклікаюць у міліцыю

Збітага супрацоўнікамі міліцыі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Молчана выклікаюць у ГАМ Першамайскага раёна.

«Мне патэлефанаваў намеснік начальніка ГАМа (Гарадскі аддзел міліцыі), што на вуліцы Уручскай, і сказаў, каб я а 18-й гадзіне прыйшоў да іх у дзявяты кабінет. З якой мэтай мяне выклікаюць, ён нічога не казаў. Але трэба ісці», - паведаміў «Радыё Свабода» Андрэй Молчан.

Дэмакратычны актывіст скардзіцца, што адчувае сябе дрэнна: «Блага пачуваюся. Па-ранейшаму баліць галава. У суботу я хадзіў у паліклініку па месцы жыхарства. Але там быў толькі дзяжурны ўрач. Мне працягнулі бальнічны. А зараз зноў збіраюся ў паліклініку».

25 мая Молчана выпісалі з лякарні «Хуткай дапамогі» і накіравалі на лячэнне ў паліклініку. У эпікрызе, які выдалі пры выпісцы, паказанае толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Факт пералому сківіцы, а таксама іншыя траўмы ў эпікрызе стаяць пад пытаннем.

19 мая Андрэй Молчан узняў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ва Уруччы ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Па папярэднім аглядзе ўрачоў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках