25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эштан: ЕЗ заклікае ўсе дзяржавы гарантаваць бяспеку журналістаў

Эштан: ЕЗ заклікае ўсе дзяржавы гарантаваць бяспеку журналістаў

З нагоды Сусветнага дня свабоды друку з дэкларацыяй ад імя Еўразвяза выступіла высокі прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і пытаннях бяспекі.

Як перадае «Еўрарадыё», у дакуменце гаворыцца: «Свабода выказвання, замацаваная ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, пакідае за кожным права прытрымлівацца сваіх меркаванняў без перашкод, а таксама шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі і незалежна ад дзяржаўных межаў. З нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы Еўрапейскі Звяз узгадвае гэтыя прынцыпы і аддае даніну павагі ўсім тым, хто змагаецца за захаванне свабоды выказванняў і за свабодную, плюралістычную прэсу і іншыя СМІ.

Цэнзура і пераслед рэдактараў, аўтараў, журналістаў ці блогераў непрымальныя, як і прымяненне ў дачыненні да іх гвалту або арышты па ініцыятыве дзяржавы. ЕЗ захапляецца мужнасцю журналістаў, якія - часта ў вельмі небяспечных умовах - працягваюць распаўсюджваць незалежную інфармацыю. ЕЗ заклікае ўсе дзяржавы гарантаваць бяспеку журналістаў і дазволіць ім выконваць сваю жыццёва важную ролю - паведамляць пра падзеі і каментаваць тое, што адбываецца незалежна і не баючыся гвалту і абвінавачванняў.

Свабода выказвання распаўсюджваецца на Інтэрнэт і іншыя сродкі, і ЕЗ цвёрда выступае супраць любых неабгрунтаваных, непрапарцыйных абмежаванняў доступу да гэтых сродкаў і ў іх прымяненні».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках