26 лiстапада 2024, aўторак, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Акадэміі Навук не хочуць працаваць за 2 мільёны

37
У Акадэміі Навук не хочуць працаваць за 2 мільёны

«Уцечка мазгоў» з Беларусі працягваецца з-за нізкіх заробкаў.

Галоўны навуковы сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў, што ў Беларусі па-ранейшаму назіраецца «ўцечка мазгоў», паведамляе БелаПАН. «Заробкі, якія атрымліваюць маладыя супрацоўнікі, - гэта не зусім правільна, і мы гэта разумеем», - падкрэсліў ён.

Разам з тым Кілін адзначыў, што «яны маюць магчымасць атрымліваць такія ж грошы, што і людзі, якія даўно працуюць у навуцы». «Прыйшоў малады - адразу атрымаў два мільёны рублёў, а далей ён працуе тры гады, у яго з'яўляецца сям'я і яму трэба зарабляць вялікія грошы. І мы прапануем: займайся пытаннямі, звязанымі з экспартна арыентаванымі прадуктамі, працуй на рынак, і ў цябе будзе заробак дастатковы», - растлумачыў галоўны навуковы сакратар НАНБ.

На ягоную думку, супрацоўнікі, якія даўно працуюць у навуцы, «таксама павінныя пераарыентавацца на гэта».

Кілін падкрэсліў, што сярэдні ўзрост навукоўцаў - 49,1 года, хоць «сярэдні ўзрост акадэмікаў - зашкальвае, але акадэмія - маладая: 29% супрацоўнікаў маюць узрост да 33 гадоў».

«У мерапрыемствах па рэфармаванні навукі ставіцца задача па павелічэнні магчымасці зарабляць вялікія грошы навуковым супрацоўнікам, карыстаючыся сучаснымі метадамі аплаты працы», - запэўніў галоўны навуковы сакратар НАНБ.

Як адзначыў прарэктар па навуковай працы БДУ Алег Івашкевіч, знятыя ўсе абмежаванні на аплату працы па гаспадарчых дамовах. «Заключайце гаспадарчыя дамовы, афармляйце часовыя навуковыя калектывы (ЧНК) і плаціце людзям», - сказаў ён.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках