25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волчак абскардзіць незаконны арышт: «Халодна, бруд, антысанітарыя»

15
Волчак абскардзіць незаконны арышт: «Халодна, бруд, антысанітарыя»

29 мая ўвечары адвакатка наведала праваабаронца Алега Волчака ў ЦІП на Акрэсціна.

Па выніках сустрэчы Алег Волчак падаў скаргу ў Менскі гарадскі суд на прысуд Цэнтральнага суду, які прысудзіў праваабаронца да 9 сутак арышту за «нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы».

Як паведаміла «Беларускаму партызану» кіраўніца Цэнтра па правах чалавека Раіса Міхайлоўская, «у параўнанні з папярэднім арыштам у студзені ўмовы знаходжання на Акрэсціна не змяніліся. Холадна, бруд, антысанітарыя, страўнік Алега не ўспрымае кашы, якія даюць у спецпрыёмніку». Праваабаронца ўпэўненая, што ў любым выпадку «Волчак сваё адседзіць: думаеце, адменяць прысуд?...»

24 мая суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў кіраўніка цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» (Кіеў) Алега Волчака да дзевяці сутак арышту за нецэнзурную лаянку па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Як і ў выпадку арышту ў студзені 2012 года, паўтарылася тая ж самая карціна: Алега Волчака затрымалі на вуліцы, абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы, прысудзілі і кінулі на Акрэсціна.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках