24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пефціеў прадаў «Белтэхэкспарт» пляменніку Ермаковай

90
Пефціеў прадаў «Белтэхэкспарт» пляменніку Ермаковай

Сталі вядомыя пікантныя падрабязнасці продажу Пефціевым кампаніі «нейкаму расейскаму бізнесмэну».

На самой справе, гэтая ўгода можа патрапіць пад катэгорыю фіктыўных, калі высвятляцца дадатковыя падрабязнасці.

Беларускі алігарх Уладзімір Пефціеў прадаў кампанію «Белтэхэкспарт», якая належыла яму, свайму былому дарадцу Дзмітрыю Гурыновічу.

Паводле інфармацыі прадастаўленай кампаніяй «Белтэхэкспарт», Дзмітрый Гурыновіч - расійскі бізнесмэн, выпускнік і аспірант Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ. Кампаніі хочацца прадставіць яго ў максімальна выгодным святле. Але ніякіх іншых сур'ёзных падрабязнасцяў у «Белтэхэкспарце» не паведамілі, таму што дадатковых падрабязнасцяў з жыцця «расейскага бізнесмэна» проста няма.

Аднак, як стала вядома «Беларускаму партызану» з дасведчаных крыніц, «расейскі бізнесмэн» Дзмітрый Гурыновіч ў пачатку 2000-х быў дарадцам Пефціева ў кампаніі Velcom. Акрамя таго, ён з'яўляецца да таго ж пляменнікам старшыні Нацбанка Беларусі Надзеі Ермаковай.

Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, то атрымліваецца, што Пефціеў прадаў кампанію калі не самому сабе, то як мінімум вельмі блізкаму да сябе чалавеку.

Нагадаем, што Уладзімір Пефціеў з'яўляецца адным з самых багатых людзей Беларусі. У 2010 годзе ўкраінскае выданне «Дело» ацаніла ягоную маёмасць у адзін мільярд даляраў. У 2011 годзе Пефціеву было забаронена ўязджаць на тэрыторыю Еўразвяза, актывы ягоных кампаній у ЕЗ былі замарожаныя, а самім ім было забаронена весці бізнес у краінах ЕЗ. У дадатку да апублікаванага тэксту дакумента аб увядзенні новых санкцый Пефціеў быў названы «асобай, звязанай з Аляксандрам, Дзмітрыем і Віктарам Лукашэнкам» і «ключавым фінансавым спонсарам рэжыму Лукашэнкі».

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках