26 лiстапада 2024, aўторак, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Садысты ў пагонах

51
Садысты ў пагонах

Яшчэ адна апазіцыянерка па-зверску збітая міліцыяй.

Міліцыянты затрымалі Слонімскую актывістку Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгу Пансевіч па дарозе дадому і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

У ізалятары з Вольгі ўсяляк здзекаваліся, ставілі ў позу «ластаўкі», кідалі на падлогу, білі нагамі, паведамляе прэс-служба БХД.

Акрамя таго, на актывістку, за нібыта здзейсненае ёю парушэнне, склалі пратакол, але, паколькі яна яго не падпісала, то нават не ведае ў чым і па якім артыкуле яе вінавацяць. «Хутчэй за ўсё па артыкуле 17.1 адміністрацыйнага кодэкса і ў дадатак да гэтага 23.4», - адзначыла яна.

Разам з тым актывістка БХД зняла нанесеныя ёй у міліцыі пабоі і накіравала скаргу ў пракуратуру, якая перанакіравала яе ў Следчы камітэт.

Аднак у Следчым камітэце складу злачынства ў дзеяннях міліцыянтаў не знайшлі, у сувязі з чым пракуратура накіравала абскарджанне ў аддзел Следчай бяспекі. Зараз Вольга Пансевіч чакае адказу адтуль.

Яна таксама паведаміла, што ў аўторак, 5 чэрвеня ў 10 гадзін у Слоніме пачнецца судовы працэс.

Нагадаем, як раней паведамляў сайт charter97.org, падобная гісторыя адбылася ў Менску з актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Андрэем Малчанаў. Ён быў па-зверску збіты супрацоўнікамі міліцыі за бел-чырвона-белы сцяг. Пры гэтым апазіцыянера таксама збівалі нагамі і кідалі на зямлю.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках