25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве пратэставалі супраць беларускай АЭС (Фота)

6

Сквер перад амбасадай Расеі ў Вільні стаў месцам правядзення акцыі пратэсту супраць праекту будаўніцтва Астравецкай АЭС.

«Адной з умоваў можа быць наступнае: калі Расея хоча бязвізавага рэжыму з ЕЗ, не будуйце АЭС на мяжы з намі, і тады Літва падумае», - заявіў сёння журналістам у ходзе акцыі пратэсту ля амбасады Расеі ў Вільні прадстаўнік «зялёных» Томас Тамілінас, піша ru.delfi.lt.

Паводле яго, тэрыторыя ў 40 кіламетраў ад мяжы з Літвой у выпадку аварыі на АЭС стане нежылой зонай.

Па словах ініцыятараў пратэсту, сёння ў час свайго візіту ў суседнюю краіну прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін павінен абмеркаваць з беларускімі ўладамі пытанне будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

«Мэта візіту - далейшая прапаганда атамнага праекта ў Астраўцы. Гэта ў нас выклікае трывогу, мы не хочам, каб побач з Вільняй з'явіўся такі атамны монстар», - казаў адзін з арганізатараў акцыі Томас Тамілінас журналістам.

Акцыю арганізавала ініцыятыўная група, якая выступае за правядзенне ў Літве рэферэндуму з нагоды будаўніцтва Висагинской АЭС. Акрамя таго, можна было назіраць атрыбутыку Саюза сялян і зялёных, а таксама прадстаўнікоў «зялёных» Літвы. Пікетоўцы трымалі ў руках плакаты і знакі з надпісамі на літоўскай і расеййскай мовах: «Атамная станцыя? Дзякуй, не трэба».

Таксама ўдзельнікі акцыі ўсталявалі на траве жалезныя бочкі, якія імітуюць ёмістасці для ядзерных адходаў, малявалі план эвакуацыі Вільні. Традыцыйна ў акцыі эколагаў прынялі ўдзел і два буслы, якія сімвалізуюць тое, што Літва пакуль яшчэ застаецца экалагічна чыстай дзяржавай.

Напрыканцы ўдзельнікі акцыі аднеслі сімвалічныя бочкі бліжэй да будынку амбасады Расеі, а два чалавекі, пераапранутыя бусламі, у суправаджэнні паліцыі, дайшлі да ўваходу ў будынак дыппрадстаўніцтва. Удзельнікі акцыі крычалі ўслед буслам: «Вяртайцеся ў Літву, там небяспечна».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках