25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістаў і актывістаў «Гавары праўду» затрымалі ў Якімавай Слабадзе

6
Журналістаў і актывістаў «Гавары праўду» затрымалі ў Якімавай Слабадзе

Затрыманыя Міхаіл Пашкевіч, Сяргей Вазняк, Аляксандр Баразенка, Сяргей Балай.

Міліцыя Светлагорскага раёна (Гомельская вобласць) затрымала актывістаў кампаніі «Гавары праўду» і журналістаў, якія прыехалі ў вёску Якімава Слабада, каб назіраць за сходам жыхароў, перадае «Радыё Свабода».

31 мая ў Якімавай Слабадзе ініцыятыўная група сустракаецца з мясцовымі жыхарамі. Прадстаўнікі групы хочуць арганізаваць мясцовы рэферэндум, каб даведацца стаўленне жыхароў да верагоднага будаўніцтва ў іхняй мясцовасці завода беленай цэлюлозы.

«Калі яшчэ не было журналістаў, прыехала міліцыя. Мяне хацелі затрымаць. Але з'явіліся хлопцы. І міліцыя напала на іх. Пазней іх павезлі», - распавяла сябра ініцыятыўнай групы Тацяна Куган.

Міхаіл Пашкевіч паведаміў, што ён разам з астатнімі затрыманымі знаходзіцца Светлагорскім РАУС. «Нас затрымалі, калі мы выязджалі з вёскі Якімава Слабада. Правакацыя - спецыяльна інсцэніравалі парушэнне правілаў. Затрымлівалі і даішнікі, і міліцыя, і людзі ў цывільным. Забралі дакументы ў нашага кіроўцы, правы. Кіраваў затрыманнямі маёр Клепікаў», - паведаміў актывіст.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках