25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскага анархіста судзяць ужо паўтара месяцы

Менскага анархіста судзяць ужо паўтара месяцы

Анархіста Ігара Трухановіча, затрыманага на канцэрце ў ДК МТЗ 24 сакавіка, судзяць ужо паўтара месяцы.

Працяг разгляду адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна Менска прызначана на 10 мая. Пачатак у 11 гадзін, піша ПЦ «Вясна».

У дачыненні да Ігара Трухановіча быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства), у якім пазначана, што ён, знаходзячыся 24 сакавіка ў 22.30 па адрасе РУУС Цэнтральнага раёна, нібыта груба парушаў грамадскі парадак.

Суд па адміністратыўнай справе ў дачыненні да Ігара Трухановіч пачаўся яшчэ 11 красавіка, аднак суддзя Ткачова прыняла рашэнне ад пераносе разгляду адміністрацыйнай справы Ігара Трухановіча на 23 красавіка з-за адсутнасці сведкаў з боку абвінавачвання. Птым суд быў яшчэ раз перанесены.

Пасля затрымання 24 сакавіка Трухановіча шпіталявалі ў лякарню хуткай дапамогі, дзе яму быў пастаўлены дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені цяжкасці, і страсенне галаўнога мозгу. Па факце збіцця РУУС Цэнтральнага раёна была пададзеная скарга. У заяве паказана, што Трухановіча ўдарылі падчас затрымання ў ДК МТЗ, а таксама збівалі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Нагадаем, што 24 сакавіка міліцыя затрымала больш за 100 наведвальнікаў канцэрту ў падтрымку ініцыятывы «Ежа замест бомб». Большасць з іх былі адпушчаныя без складання пратаколаў пасля дачы тлумачэнняў, узяцця адбіткаў пальцаў, фота- і відэаздымак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках