25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Каваленка: Лукашэнка не збіраецца рэабілітаваць палітвязняў

9
Алена Каваленка: Лукашэнка не збіраецца рэабілітаваць палітвязняў

Жонка палітвязня Сяргея Каваленкі не чакае ад дыктатара «нічога добрага».

«Прыстойныя людзі сядзяць у турмах, а нягоднікаў мы выпускаем пад ціскам ці не пад ціскам», - сказаў, выступаючы з пасланнем, Аляксандр Лукашэнка пасля таго, як загадаў дэпутатам падрыхтаваць закон аб амністыі да 3 ліпеня. Ці магчыма, што пад амністыю падпадуць і палітвязні? Вось што адказала «Радыё Свабода» на гэтае пытанне жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена Каваленка.

«Нічога добрага я ад Лукашэнкі не чакаю. Тэму вызвалення палітвязняў ён абышоў свядома і свядома выказаўся вельмі негатыўна пра палітвязняў. Бачна, што гэтая праблема для яго вельмі балючая, што на яго ціснуць з-за палітвязняў, што ён не можа пра гэта не думаць, але не паказвае гэтага. Верагодна, ён з дапамогай амністыі 3 ліпеня задумаў вырашыць і праблему палітвязняў. Пры гэтым ён хоча зрабіць так, каб палітвязні не былі рэабілітаваныя, каб яны выйшлі без права ўдзелу ў выбарах. Таму цяпер адбываецца беспрэцэдэнтны ціск на палітвязняў. У прыватнасці, на майго Сяргея. Яго прымушаюць напісаць прашэнне аб памілаванні праз правакацыі, бо хочуць накласці нейкія парушэнні і зламаць ягоную волю. Вядома, я спадзяюся на амністыю, але ўсё ж ілюзій наконт таго, што адбываецца ў краіне вакол палітвязняў і майго Сяргея, у мяне няма».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках