25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Дземідзенка выйшаў на волю

2

Намесніка кіраўніка «Маладога фронту» вызвалілі адразу пасля ад'езду Пуціна з Беларусі.

«Калі адзін нелегітымны дыктатар едзе ў госці да другога нелегітымнага дыктатара - паніка ахоплівае абодвух. Падобна да таго, што арышты насамрэч былі звязаныя з прыездам Пуціна. Я спадзяюся, што цяпер усіх пачнуць вызваляць», - сказаў ён «Беларускаму партызану» адразу пасля вызвалення.

Нагадаем, 29 мая Мікалай Дземідзенка хацеў прыйсці ў ЦІП на Акрэсціна, каб адбыць трое сутак адміністрацыйнага пакарання.

Пра гэта ён паведаміў журналістам і паплечнікам. Па словах Дземідзенкі, ён нават тэлефанаваў у ЦІП і высвятляў, калі лепш прыйсці. Там яму адказалі: «Прыходзьце, чакаем».

Аднак праваахоўныя органы апярэдзілі намер маладафронтаўца, і ў 16:30 мікрааўтобус з таніраваным шклом даставіў Дземідзенку ў двор ізалятара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках