25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвал расейскага рубля рэзка паскорыўся

157
Абвал расейскага рубля рэзка паскорыўся

Сёння курс даляра на біржы ММВБ-РГС у сярэдзіне гандлёвай сесіі прабіў адзнаку ў 34 расейскіх рублі.

Па дадзеных біржы, угоды вышэйшыя за адзнаку ў 34 рублі заключаліся ў 13:56 па маскоўскім часе, пасля чаго даляр адкаціўся да адзнак у раёне 33,97 рубля. Еўра гандлююць на біржы каля 41,8 рубля.

У той жа час Цэнтрабанк Расеі ўсталяваў афіцыйны курс даляра на выходныя ў памеры 33,74 рубля - гэта на 82 капейкі больш, чым днём раней. Еўра, у сваю чаргу, стаў каштаваць 41,68 рубля, гэта на 87 капеек больш, чым 1 чэрвеня.

Расейскі рубель таннеў да даляра і еўра ўвесь май, аднак у апошні тыдзень абвал рэзка паскорыўся, піша Лента.ру. Гэта звязана з неспрыяльнай знешняй кан'юнктурай: інвестары па ўсім свеце прадаюць валюты краін, якія развіваюцца і ўкладваюцца ў даляры. Гэта, у сваю чаргу, выклікае падзенне коштаў на нафту (нафтавыя кантракты прадаюцца менавіта ў амерыканскай валюце), што аказвае дадатковы ціск на рубель. 1 чэрвеня барэль маркі Brent (ад яе залежаць каціроўкі расейскай Urals) упаў ніжэй за адзнаку ў 100 даляраў. Гэта здарылася ўпершыню з кастрычніка 2011 года.

У Цэнтрабанку РФ 1 чэрвеня заявілі, што не бачаць нічога страшнага ў падзенні рубля. «Гэта не праблема рубля, гэта не праблема еўра, гэта праблема росту даляра», - заявіў «Інтэрфаксу» намеснік кіраўніка ЦБ Сяргей Швяцоў.

У канцы мая паведамлялася, што ЦБ РФ упершыню са снежня пачаў купляць рублі на ММВБ-РТС, каб расейская валюта не ўпала занадта моцна.

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках