26 лiстапада 2024, aўторак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне справы аб збіцці Молчана працягнулі

17
Расследаванне справы аб збіцці Молчана працягнулі

Збітаму міліцыянтамі актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Андрэю Молчану закрылі бальнічны.

«Я пайшоў у пятніцу ў паліклініку. Там мне сказалі, што больш трымаць на бальнічным яны не могуць. І таму з панядзелка, 18 чэрвеня, трэба выходзіць на працу. Сказаў ім, што па-ранейшаму баляць вочы. Яны параілі яшчэ раз звярнуцца да акуліста.

Галава баліць радзей. Але часам раптам налятае такі боль, што цёмна ў вачах становіцца», - сказаў Молчан.

Ён таксама паведаміў, што атрымаў ліст са Следчага камітэта. Там напісана, што разгляд ягонай справы падоўжаны да 30 чэрвеня, перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, як паведамляў сайт charter97.org, 19 мая Андрэй Молчан узняў бел-чырвона-белы сцяг ля ўніверсама «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Уручча ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Па папярэдняй выснове лекараў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

25 мая Андрэя Молчана выпісалі з лякарні хуткай дапамогі, накіраваўшы на лячэнне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы паказанае толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаннем.

28 мая на Андрэя Молчана ў міліцыі склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін - па стандартным ужо для апазіцыянераў артыкуле 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі - 23.34, несанкцыянаванае пікетаванне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках