25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы заклікаюць да салідарнасці з Бяляцкім

3
Праваабаронцы заклікаюць да салідарнасці з Бяляцкім

Міжнародныя арганізацыі заявілі аб неабходнасці тэрміновага ўмяшання ў справу арыштаванага праваабаронца.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) былі праінфармаваныя аб дадатковых мерах спагнання ў дачыненні да Алеся Бяляцкага. Яны звярнуліся да сусветнай грамадскасці з просьбай аб тэрміновым ўмяшанні ў ягоную справу. Аб гэтым паведамляецца ў сумеснай заяве, размешчанай на сайце www.omct.org (пераклад - charter97.org).

Нагадаем, у сваім апошнім лісце праваабаронцу Валянціну Стэфановічу Алесь Бяляцкі прывёў некалькі фактаў, якія сведчаць аб стаўленні кіраўніцтва калоніі да палітвязня.

Алесь Бяляцкі піша, што «... за гэтыя месяцы ўжо паспеў атрымаць вымову і пазачарговы нарад. Чамусьці мне падаецца, што яны - не апошнія. Увогуле, як сталася, вязень я далёка не ўзорны. У вывешаным у атрадзе спісе на спатканне было 4 графы, якія характарызуюць зняволенага. Як сталася, я там быў самым благім».

Згодна з гэтым крытэрам, адміністрацыя Бабруйскай калоніі № 2 вызначае, што Алесь Бяляцкі не прыняў на сябе пісьмовых абавязальніцтваў выправіцца, г.зн. прызнаць сваю віну, не прымае ўдзелу ў аматарскім аб'яднанні (АА), мае вымову. І толькі ў чацвёртай графе станоўча было паказана, што ў Бяляцкага няма матэрыяльнага пазову.

Такая характарыстыка паўплывала на абмежаванне ў сустрэчы з жонкай (адныя суткі замест трох), на памяншэнне аб'ёму прадуктовай перадачы з 30 да 15 кг. Да ўсяго праваабаронцу адмянілі дадатковыя 5 кг гародніны і садавіны на летні перыяд.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў упэўненыя, што гэтыя меры прынятыя толькі дзеля таго, каб выключыць магчымасць вызвалення Бяляцкага па амністыі. Таксама яны занепакоеныя тым, што палітвязня абмежавалі ў ліставанні і спатканнях.

Праваабаронцы прапаноўваюць пісаць лісты беларускім уладам і ў амбасады Беларусі па ўсім свеце з патрабаваннем спыніць ціск на Алеся Бяляцкага і вызваліць яго.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках