25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы заклікаюць пісаць Рэнэ Фазэлю

6
Праваабаронцы заклікаюць пісаць Рэнэ Фазэлю

Праваабарончыя арганізацыі настойваюць на пераносе міжнароднага турніру па хакеі з Менска.

Актывісты кампаніі за адмену ЧС-2014 у Беларусі прапануюць пісаць лісты з патрабаваннем яго пераносу непасрэдна кіраўніку Міжнароднай хакейнай федэрацыі Рэнэ Фазэлю. Гэты заклік размешчаны на сайце www.minsk2014.no, які быў створаны пры ўдзеле некалькіх праваабарончых арганізацый - Östgruppen (Швецыя), Нарвежскага ПЭН-цэнтра, Нарвежскага Хельсінскага камітэта, Libereco (Швейцарыя), «Чалавек у бядзе» (Чэхія) і іншых.

«Лічу, што МФХ варта прыпыніць падрыхтоўку да правядзення ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, паколькі ў краіне адбываюцца найбольш сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека з моманту абвяшчэння незалежнасці. Правядзенне Чэмпіянату падтрымае і легітымізуе рэжым», - гаворыцца ў тэксце паштоўкі, якая таксама размешчаная на сайце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках