25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка баіцца заклікаў адмяніць ЧС ў Менску

65
Лукашэнка баіцца заклікаў адмяніць ЧС ў Менску

Апазіцыянераў пагражаюць прыцягваць за гэта да крымінальнай адказнасці.

Раніцай 21 чэрвеня дырэктара ІАУ «Платформа» Андрэя Бандарэнку выклікалі ў пракуратуру Менска, дзе яму было вынесенае папярэджанне за нейкую дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.

Падставай для папярэджання паслужыў зварот ІАУ «Платформа» у Міжнародную федэрацыю хакея, з заклікам не праводзіць Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя і не спыняцца рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.

Пракуратура ўбачыла ў звароце «заведама ілжывыя звесткі аб палітычным і сацыяльным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававога становішча грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, што дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь або яе органы».

Як растлумачыў сайту ІАУ «Платформа» Андрэй Бандарэнка:

- Абсурднасць сітуацыі ў тым, што ўлады краіны самі дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь, груба парушаюць правы грамадзянаў, ігнаруюць Канстытуцыю. А папярэджанні выносяцца тым, хто адважыўся гэта сказаць. У краіне людзей затрымліваюць за іхнія погляды, адвакатаў пазбаўляюць ліцэнзій, фарміруюць спісы невыязных, міліцыя жорстка збівае грамадзянаў сваёй краіны, судовая сістэма цалкам падкантрольная ўладам і пазбаўленая незалежнасці, а нам кажуць, што ў краіне ўсё ў поўным парадку і мы наперадзе ўсёй планеты.

Я ўпэўнены, што зварот у МХК толькі падстава. Сапраўдная прычына крыецца ў маіх міжнародных кантактах, дзе я адкрыта распавядаю пра тое, што адбываецца ў краіне. У прыватнасці, я нядаўна вярнуўся з Жэневы, дзе мы абмяркоўвалі неабходнасць усталявання мандата спецдакладчыка. Гэта зусім не падабаецца прадстаўнікам улады. Ім вельмі хочацца ствараць ілюзію прававой дзяржавы і калі гэта не атрымліваецца, то бяруцца за знішчэнне тых, хто аспрэчвае іхняе меркаванне. Алесь Бяляцкі яскравы таму прыклад.

Але не я парушаю Закон, не я парушаю Канстытуцыю, фальсіфікую выбары, «саджаю» кандыдатаў у прэзідэнты. Не я давёў краіну да поўнай міжнароднай ізаляцыі, не я дэвальваваў рубель, не я браў крэдыты ў 40 мільярдаў даляраў і не я прадаю дзяржаўнае маёмасць. Дзяржаве варта задумацца аб тым, што ў намаляваную ёй карцінку ніхто не верыць. Можна пасадзіць Бандарэнку, але гэта ніяк не памяняе саму сітуацыю.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках