26 лiстапада 2024, aўторак, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Гавары праўду» затрымалі перад флэш-мобам

7

Каля 13-00 ў раёне вуліцы Няміга быў затрыманы актывіст моладзевага крыла «Гавары праўду» - «Zмена» Аляксандр Арцыбашаў.

Гэта здарылася перад пачаткам чарговага палітычнага флэш-мобу «Мы прыйшлі, каб нас ізноў пасадзілі» з удзелам плюшавых цацак, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду».

Аднак, па іроніі лёсу, «пасадзілі» Аляксандра, які ўжо неаднаразова падвяргаўся ў гэтым годзе адміністрацыйным арыштам. Па словах відавочцаў, затрыманне здзейсніў чалавек у цывільным.

Як сцвярджаюць ягоныя таварышы, Аляксандр, магчыма, знаходзіцца ў дадзены момант у Цэнтральным РУУС сталіцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках