25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Малчанаў адзначае дзень народзінаў у турме

8
Палітвязень Малчанаў адзначае дзень народзінаў у турме

Сёння дзень народзінаў у палітвязня Аляксандра Малчанава, асуджанага да 1,5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму нібыта за крадзёж металалому.

Сёння ён знаходзіцца ў следчым ізалятары Жодзінскай турмы ў чаканні ўступлення ў сілу прысуду, які ён спрабуе аспрэчыць, падаўшы касацыйную скаргу. Як вядома, нядаўна памерла ягоная маці Галіна Малчанава, з якой адміністрацыя турмы не дазволіла развітацца, піша ex-press.by.

Па словах кіраўніка мясцовай арганізацыі АГП Міхаіла Васільева, сёння на імя Аляксандра Малчанава па адрасе: 222160, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, былі адпраўленыя тэлеграмы з віншаваннямі ў сувязі з 24-годдзем ад дэмакратычных актывістаў Барысава і іншых рэгіёнаў краіны.

Нагадаем, Аляксандр Малчанаў 9 красавіка быў прысуджаны да паўтарох год калоніі строгага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзёж, здзейснены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта ён разам з Арцёмам Ігнацікавым выкралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. Пры гэтым Аляксандр Малчанаў сваёй віны ў крадзяжы не прызнаў. Палітвязень сказаў, што не разбіраў абсталявання, а толькі збіраў іржавыя металічныя прадметы на тэрыторыі цэха, які шмат гадоў не працуе.

Пасля таго як Малчанаў быў асуджаны па падзеях 19 снежня 2010 года, ён не мог нікуды ўладкавацца на працу. Яго нікуды не бралі, нягледзячы на тое, што раней ён працаваў на Барысаўскім рамонтна-механічным заводзе, «Гідраўзмацняльнік» і БАТЭ. Збор металалому быў адзіным спосабам ягонага заробку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках