25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Каваленку пакаралі 10 суткамі карцара

8
Сяргея Каваленку пакаралі 10 суткамі карцара

Пра гэта палітвязень напісаў у лісце жонцы.

З 18 чэрвеня актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку пакаралі 10 суткамі карцара. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла жонка вязня Алена Каваленка са спасылкай на звесткі з Магілёўскай калоніі.

«Сёння атрымала ад яго ліст, апошні абзац якога дапісаны і абрываецца нібыта на палове слова. Відаць, што дапісаны на хуткую руку. Цытую:

«Алена, сёння 17:06:12 мяне зноў выклікаў начальнік атрада. Яны мне вынеслі ўжо другое папярэджанне. За першае я падмятаў пляцоўку, дзе шпацыруюць зняволеныя. У мяне тумбачку асабіста правяраюць. На спартовую пляцоўку не даюць прайсці - асабісты нагляд. Тэлефанаваць учора, 16 чэрвеня, не дазволілі. Толькі цяпер у мяне быў канфлікт з адным зняволеным, мы пасварыліся, але ўсе думаюць, што мы пабіліся. Такім чынам, мне могуць даць карцар. Я гэтага зняволенага лічу правакатарам».

На гэтым ліст абрываецца. Але сёння мне стала дакладна вядома з крыніц у калоніі, што Сяргей змешчаны ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Ён там прабудзе да 28 чэрвеня. Туды нельга ўзяць з сабой ні ежу, ні кнігі, ні асабістыя рэчы. Акрамя таго, ад Сяргея патрабуюць як мага хутчэй напісаць прашэнне аб памілаванні. Магчыма, ціск на яго ўзмацніўся менавіта з-за гэтага, бо зараз нават не дазваляюць перадаць жыццёва неабходныя лекі».

Сяргей Каваленка адбывае 2 гады і месяц пазбаўлення волі за парушэнне парадку адбывання «хатняй хіміі», якую ён атрымаў пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках