25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан і Дональд Туск выступілі ў абарону Пачобута

16
Кэтрын Эштан і Дональд Туск выступілі ў абарону Пачобута

2 чэрвеня Туск абмеркаваў сітуацыю вакол журналіста з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Вярхоўны камісар Еўразвяза па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан і прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск выступілі ў абарону затрыманага 21 чэрвеня ў Гродне беларускага карэспандэнта «Газеты выборчай» Анджэя Пачобута.

Эштан, у прыватнасці, заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед актывістаў апазіцыі і незалежныя СМІ, паведамляе Польскае радыё. Яна адзначыла, што гэта не першае затрыманне журналіста, а абвінавачванні, прад'яўленыя яму, упісваюцца ў агульную карціну пераследу апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі. Эштан заклікала Менск спыніць пераследы і дазволіць грамадзянам рэалізоўваць права на грамадскую і журналісцкую дзейнасць.

Туск заявіў, што за справай Пачобута сочаць польскія дыпламатычныя службы, і выказаў шкадаванне, што Польшча ў чарговы раз павінная ціснуць на рэжым Лукашэнкі ў сувязі з затрыманнем апазіцыянераў. Прэм'ер паведаміў, што на апошняй сустрэчы Вышаградскай групы звярнуўся за падтрымкай да калег з Чэхіі, Славакіі і Венгрыі і атрымаў «поўную салідарнасць».

22 чэрвеня Туск абмеркаваў сітуацыю вакол Пачобута з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Кіраўнік польскага кабінета разлічвае на эфектыўнасць размовы: раней у падобных выпадках Беларусь, паводле яго, саступала пад ціскам усяго ЕЗ і ягонай рэзкай крытыкі, піша БелаПАН.

Між тым, як паведамляе радыё «Свабода», прэс-сакратар беларускай амбасады ў Варшаве Аляксей Зелянко заявіў, што спробы ціску на айчынную сістэму юстыцыі бесперспектыўныя.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках