25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Кавалёва: «Калі такое пішуць, то і расстраляць маглі не тых!»

42
Любоў Кавалёва: «Калі такое пішуць, то і расстраляць маглі не тых!»

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва атрымала з Генпракуратуры ліст з фактычнымі памылкамі.

Любоў Кавалёва прасіла, каб Генпракуратура дала належную ацэнку працы стваральнікаў фільма «Метро», паказанага па БТ у гадавіну выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая». Гэты фільм яна лічыць паклёпніцкімі, і доказы гэтага выкладзеныя ёю на некалькіх інтэрнэт-сайтах, перадае «Радыё Свабода».

Аднак у адказе за подпісам намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука - ён і выступаў як дзяржаўны абвінаваўца на працэсе па справе Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава - уласна пра фільм нічога не сказана. Толькі тое, што гэты фільм «грунтуецца на матэрыялах крымінальнай справы, па якой Вярхоўны суд вынес абвінаваўчы прысуд, і ён ужо ўступіў у законную сілу».

Маці Уладзіслава Кавалёва лічыць, што адказу па сутнасці яна не атрымала. І наогул атрыманы па пошце ліст з Генпракуратуры расцэньвае як абразу і здзек над здаровым сэнсам:

«Пачынаючы з другога абзаца ліста гаворыцца пра нейкіх «Д.Г.Ковалева» і «В.Ю.Коновалова». Хто гэта? Ва ўласнаручна падпісаным Стукам лісце напісана, што гэтых людзей абвінавацілі ў здзяйсненні тэракту і яшчэ шэрагу злачынстваў. Расстралялі ж за гэта майго сына Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. Хіба маюць права адказныя прадстаўнікі установы, якая закліканая сачыць за выкананнем законнасці, так памыляцца? Што застаецца меркаваць аб якасці іхняй працы? Калі ў Генпракуратуры такое пішуць, то і расстраляць маглі не тых!»

Акрамя гэтых памылак, Любоў Кавалёва звяртае ўвагу і на наступныя дэталі:

«Я пісала толькі аб фільме. Таму мне незразумела, чаго раптам Стук піша мне аб тым, што «высновы суда аб вінаватасці асуджаных грунтуюцца на старанна матываваных доказах» і што «падставаў для арганізацыі праверкі законнасці і абгрунтаванасці прысуду няма». Мой зварот адносна фільма - гэта ж не наглядная скарга, яе наогул яшчэ не падавалі!

І яшчэ: чаму Стук піша, што я не маю права звяртацца са скаргай з нагоды перагляду справы майго сына. Так, не маю, бо ў СІЗА КДБ незразумелым дагэтуль чынам зніклі 2 даверанасці на маё імя, якія Улад склаў разам з адвакатам і якія павінае было падпісаць кіраўніцтва ізалятара. Такім чынам, мяне пазбавілі магчымасці ўступіцца за сына, якога я лічу несправядліва асуджаным і бязвінна расстраляным».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках