25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» пацвердзіла: палітвязняў не амністуюць

36
«Палатка» пацвердзіла: палітвязняў не амністуюць

(абноўлена) «Палата прадстаўнікоў» 27 чэрвеня прыняла закон аб амністыі.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч паведаміў, што законапраект мае дзве навацыі: першая - пад амністыю трапляюць асуджаныя за асобныя эканамічныя злачынствы пры ўмове поўнай кампенсацыі нанесенай іхнімі дзеяннямі шкоды, другая - на адзін год можа быць скарочаны тэрмін за карупцыйныя злачынствы, піша БелаПАН.

Законапраект таксама традыцыйна прадугледжвае вызваленне ад пакаранняў так званую «ільготную» катэгорыю асоб - непаўнагадовых, цяжарных жанчын, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асоб пенсійнага ўзросту, інвалідаў 1 і 2-й груп, хворых на актыўную форму туберкулёзу 1, 2 , 5 «А» або 5 «Б» груп дыспансэрнага ўлiку, i хворых на анказахворванні 2, 3 ці 4 груп, ВІЧ-інфіцыраваных з 3 і 4 стадыямі, якія здзейснілі злачынствы, што не прадстаўляюць вялікай грамадскай небяспекі або адносяцца да катэгорыі меней цяжкіх.

У законапраекце таксама пералічаныя асобы, на якіх амністыя не распаўсюджваецца. Сярод іх асуджаныя за злачынствы, прадугледжаныя артыкуламi 293 (масавыя беспарадкі), 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), 369-3 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Такім чынам, палітвязні застаюцца за кратамі.

Шуневіч паведаміў, што ў выніку амністыі з месцаў пазбаўлення волі выйдуць 2880 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках