25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне пратэстуюць супраць прыезду Лукашэнкі

51
Ва Украіне пратэстуюць супраць прыезду Лукашэнкі

Украінскія праваабаронцы заклікалі не глядзець футбол разам з дыктатарам.

З такім заклікам яны звярнуліся сёння да кіраўнікоў дзяржаў, дыпламатаў і да міжнародных арганізацый.

Адкрыты заклік, які падпісалі прадстаўнікі пяці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, быў прыняты ў сувязі з планаваным прыездам Аляксандра Лукашэнкі на фінальны матч Еўра – 2012 у Кіеве 1 ліпеня.

Сярод іншага, украінскія праваабаронцы сцвярджаюць:

«Беларускія ўлады ўводзяць усё новыя рэпрэсіўныя меры – жорстка разганяюць мірныя сходы, пераследуюць журналістаў і апазіцыянераў, трымаюць у турме праваабаронцаў. Толькі безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, скасаванне рэпрэсіўных мер, падтрымка незалежных СМІ і грамадства, павага да кіруючай ролі права, вольныя і канкурэнтныя выбары з’яўляюцца адзіным шляхам да таго, каб кіраўніцтва Беларусі мела права заняць годнае месца сярод еўрапейскіх калег».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, пасля вяртання з Лацінскай Амерыкі беларускі кіраўнік збіраецца наведаць фінальны матч паміж камандамі Іспаніі і Італіі, які пройдзе ў Кіеве 1 ліпеня.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках