26 лiстапада 2024, aўторак, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікеты супраць збяднення па-ранейшаму пад забаронай

4
Пікеты супраць збяднення па-ранейшаму пад забаронай

Аршанскія ўлады ў чарговы раз на днях адмовілі прадстаўнікам партыі левых «Справядлівы свет» ў дазволе на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

У чацвёрты раз за апошнія месяцы актывісты гэтай партыі падалі заяўкі на правядзенне пікетаў супраць пагаршэння ўзроўня жыцця грамадзянаў. У заяўках ў якасці месцаў пікетавання заяўнікі паказалі пляцоўкі, спецыяльна дазволеныя гарвыканкамам як месца масавых акцый, піша ПЦ «Вясна».

Варта нагадаць, што Аршанскі гарвыканкам усталяваў правіла - заяўку на пікет ці мітынг можна падаць толькі разам з дамовамі на ахову ўдзельнікаў акцыі, медыцынскае абслугоўванне і прыбіранне тэрыторыі. КСУП «Аршанская спецаўтабаза» такую дамову заключыла, а вось галоўны ўрач УАЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка» Уладзімір Плыткевіч даў адказ, што заключыць дамову аб медыцынскім абслугоўванні толькі пасля дазволу гарвыканкама.

А гарвыканкам у сваю чаргу адмовіў у дазволе на пікетаванне, матывуючы адсутнасцю дамовы з УАЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка».

Адным словам, Іван ківае на Пятра, а Пётр на Івана.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках