25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Па амністыі нікога з нас не выпусцяць

4
Павел Севярынец: Па амністыі нікога з нас не выпусцяць

Палітвязень Павел Севярынец паведаміў, што ў яго зараз вельмі напружаныя працоўныя дні.

Павел працуе на складзе, выпускае запчасткі для гаспадарак Пружанскага і суседніх з ім раёнаў, перадае «Радыё Свабода».

«Прыходзіцца у дзень абслугоўваць па 15-20 гаспадарак: разгружаць, адгружаць, афармляць. Увечары прыходжу ў камендатуру і адразу кладуся адпачываць на гадзіну-дзве», - кажа Павел Севярынец.

Палітык атрымаў ліст ад палітвязня Эдуарда Лобава з Івацэвіцкай калоніі:

«Мы лістуемся з нагоды кніг, якія ён чытае. Ён таксама выказвае сваё меркаванне адносна палітычнай сітуацыі. Тое, што па амністыі ніхто не выйдзе, ён таксама ведае і разумее. А сам пра сябе кажа, што гатовы адбыць за кратамі «ад званка да званка», не спадзяецца ні на якія амністыі і вызваленні. Трымаецца. Малайчына».

Эдуард Лобаў, як і Зміцер Дашкевіч, асуджаныя пасля інцыдэнту ў Менску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. Маладафронтаўцы, па версіі міліцыі, збілі выпадковых мінакоў. Актывісты кажуць аб мэтанакіраванай правакацыі спецслужбаў.

«Ад Зміцера Дашкевіча апошні час лістоў не было», - паведаміла аб зняволеным Глыбоцкай калоніі Анастасія Палажанка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках