25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці знайшлі нафту

59
У Гомельскай вобласці знайшлі нафту

Спецыялісты беларускага нафтаздабываючага дзяржаўнага ВА «Беларуснафта» адкрылі новы залеж лёгкай нафты ў Гомельскай вобласці.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аб'яднанні.

«Новы залеж лёгкай нафты адкрыты ў раёне двух ўжо дзеючых радовішчаў - Паўднёва-Цішкоўскага і Паўднёва-Асташкоўскага ў Гомельскай вобласці. Аператыўна ацэненыя пачатковыя выманыя запасы гэтай залежы складаюць парадку 110 тыс. тон нафты», - распавялі спецыялісты.

Там адзначылі, што геолагі аб'яднання вялі планавыя працы па падрыхтоўцы свідравін дзеючых радовішчаў да эксплуатацыі.

Аднак, акрамя гэтага, вялося аднаўленне свідравіны дзеля наступных геолагавыведных прац, паколькі, паводле даследаванняў, на гэтай тэрыторыі могуць знаходзіцца ўчасткі з нявыпрацаванымі запасамі нафты.

Пасля таго, як свідравіна была прасвідраваная на глыбіню амаль 3,5 км, пачаўся фантанны прыток нафты.

«Вынікі даследавання паказалі высокі пачатковуы пластовы ціск, які вышэйшы за бягучыя і пачатковыя ціскі на Паўднёва-Асташковічскім і Паўднёва-Цішкоўскім радовішчах. Усе гэтыя вынікі пацвярджаюць перспектыўнасць дадзенага раёна па запасах нафты і даюць падставы сцвярджаць, што раскрыты самастойны залеж - асобны блок», - паведамілі ў аб'яднанні.

Там адзначылі, што па выніках геафізічных даследаванняў вылучана 66,5 м нафтанасычаных калектараў.

У цяперашні час свідравіна працуе фантанным спосабам і выходзіць на рэжым з разліковым дэбітам 70 тон бязводнай нафты за суткі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках