25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З палітвязня Лобава робяць «злоснага парушальніка»

7
З палітвязня Лобава робяць «злоснага парушальніка»

На Эдуарда Лобава складаюць бясконцыя рапарты аб парушэнні рэжыму ўтрымання.

Актывіст «Маладога фронту» даслаў ліст палітвязню Паўлу Севярынцу, паведамляе bchd.info.

У лісце, датаваным 1 чэрвеня, маладафронтавец паведамляе, што на яго пачалі складаць бясконцыя рапарты аб парушэнні рэжыму ўтрымання, чаго раней не было. На думку Эдуарда Лобава, яго спрабуюць падвесці пад артыкул 117 КПК (злоснае парушэнне асуджаным да пазбаўлення волі вызначанага парадку адбывання пакарання).

Тым самым, лічыць палітвязень, яму хочуць абмежаваць магчымасці спатканняў, перадач і выхаду на волю па амністыі.

«Эдуард - шчыры вернік, каталік і мужны чалавек. Адзін з тых людзей, хто з'яўляецца прыкладам для новага пакалення беларусаў», - адзначыў Павел Севярынец.

Эдуард Лобаў і ягоны паплечнік, кіраўнік «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч у 2011 годзе былі асуджаныя на 4 і 2 гады турмы. Маладафронтаўцы сваёй віны не прызнаюць і заяўляюць, што іх зняволенне - правакацыя спецслужб напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках