24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакатку Кавалеўскую не выпусцілі з Беларусі «за ўхіленне ад прызыву»

30
Адвакатку Кавалеўскую не выпусцілі з Беларусі «за ўхіленне ад прызыву»

Яна абараняла ў судзе Андрэя Саннікава.

«На пару дзён разам з сям'ёй накіроўваліся на машыне ў Вільню, - кажа Кавалеўская. - Узяла адпачынак на працы дзеля гэтага».

На мяжы Марыне Кавалеўскай паведамілі, што яна знаходзіцца ў спісе невыязных з тэрыторыі Беларусі і паставілі адпаведны штамп у пашпарт. Прычыну не тлумачылі, піша «Наша Ніва».

«Звязваю гэта выключна з тымі справамі, якімі я займалася, - кажа жанчына. - Разам з тым, я займалася толькі адвакацкай дзейнасцю, нічым болей».

Яна кажа, што пару месяцаў таму выязджала з тэрыторыі Беларусі і тады праблем у яе не ўзнікла.

«Судовых пазоваў супраць мяне няма, я не ваеннаабавязаная. Абсалютна не зразумела, на якіх падставах мяне не выпускаюць за мяжу».

Марына Кавалеўская кажа, што праінфармавала пра інцыдэнт Менскую гарадскую калегію адвакатаў, а таксама папрасіла пасадзейнічаць у вырашэнні гэтага пытання.

Кавалеўская з'яўляецца адвакатам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Спіс невыязных з тэрыторыі Беларусі з'явіўся ў сакавіку ў гэтым годзе. У яго патрапілі палітыкі, праваабаронцы, журналісты.

***

Як удакладніў муж адвакаткі Валер Кавалеўскі, забарону на выезд абгрунтавалі «ўхіленнем ад мерапрыемстваў прызыву». Аб гэтым ён напісаў у Фэйсбуку. Кавалеўскі падкрэслівае, што ягоная жонка не з'яўляецца ваеннаабавязанай i дадае, што рашэнне аб абмежаванні руху было падпісанае 5 сакавіка 2012 года.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках