25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігальскі: Лукашэнка не павінен адчуваць сябе гаспадаром становішча

8
Мігальскі: Лукашэнка не павінен адчуваць сябе гаспадаром становішча

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі ацаніў магчымасці Бруселя ўплываць на Менск.

На думку сябра дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, пераламіць сітуацыю можа нязменная палітыка ў адносінах да рэжыму, піша DW.

Польскі дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі лічыць, што Еўразвяз мае дастаткова магчымасцяў, каб спрыяць зменам у Беларусі. На думку сябра дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, асновай дзеянняў ЕЗ павінен стаць палітычны курс, які не дазволіць Лукашэнку маніпуляваць адносінамі з Еўразвязам.

- Нягледзячы на абяцаную амністыю, беларускія палітвязні застаюцца за кратамі. Як у ЕЗ ацэньваюць цяперашняе развіццё сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і магчымасці Захаду для яе змены?

- Еўрапарламент адзначае пагаршэння  становішча грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі. Аб разуменні сур'ёзнасці сітуацыі сведчаць дэбаты і прынятая 5 ліпеня жорсткая рэзалюцыя Еўрапарламента з патрабаваннем спыніць пераслед апазіцыі і запалохванне журналістаў да незалежных СМІ. Менск па-ранейшаму трымае за кратамі 13 палітычных вязняў. А журналісту Анджэю Пачобуту, нядаўна арыштаванаму і выпушчанаму пад падпіску аб нявыездзе, пагражае 7 гадоў турмы па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі.

Беларусь - гэта апошняя класічная дыктатура ў Еўропе. На мой погляд, у Еўразвязе прыглядаюцца да сітуацыі з пэўным нявер'ем у тое, што яе можна пераламаць. Але не варта забываць, што Лукашэнка - гаспадар дзяржавы-банкрота, дзе абвастраецца крызіс і расце даражыня. І я лічу, што ў Еўразвяза досыць магчымасцяў сур'ёзна ўплываць на рэжым пры ўмове адзінства і паслядоўнасці дзеянняў.

- Рэзалюцыя Еўрапарламента ад 5 ліпеня ў чарговы раз засведчыла парушэння правоў чалавека ў Беларусі, аднак Менск працягвае ігнараваць патрабаванні ЕЗ. Як можна павысіць эфектыўнасць палітыкі Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі?

- Праблема ў тым, што Еўразвяз непаслядоўны ў сваіх дзеяннях. Лукашэнка гэта разумее і чакаць чарговую хвалю настрояў у ЕЗ, ведаючы, што, насуперак меркаванню грамадскасці, можа адправіць на смяротнае пакаранне двух чалавек, абвінавачаных у тэракце ў менскім метро, прытым што суд над гэтымі людзьмі парушыў ўсе нормы працэсуальнага права.

Першым правілам палітыкі Брусэля ў дачыненьні да Менску павінна стаць яе нязменнасць на працягу пэўнага часу. Пакуль жа ЕЗ кожныя некалькі месяцаў змяняе сваю лінію і дае магчымасць Лукашэнку гуляць на два фронты - то з Масквой супраць ЕЗ, то з ЕЗ супраць Масквы. Нельга дапускаць, каб дыктатар адчуваў сябе ў гэтай гульні гаспадаром становішча.

Вядома, Менску неабходна паказваць пэўную выгаду ад магчымасцяў эканамічнага супрацоўніцтва, каб Беларусь бачыла ў Еўропе свайго галоўнага будучага партнёра. Але ў той жа час санкцыі - персанальныя і эканамічныя ў дачыненні да функцыянераў беларускага рэжыму - павінны ўзмацняцца, калі будуць працягвацца рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыі. Санкцыі - адзін з важных інструментаў палітыкі ЕЗ у дачыненні да афіцыйнага Менску.

- Вы з'яўляецеся прыхільнікам пераносу чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года з Беларусі ў іншую краіну і былі адным з ініцыятараў ўнясення прызыву пра гэта ў сакавіцкую рэзалюцыю Еўрапарламента …

- Пакуль Міжнародная федэрацыя хакея не прыслухалася да гэтага звароту, але я спадзяюся, што такое рашэнне можа быць прынята на наступным кангрэсе гэтай арганізацыі, які пройдзе ў Токіо восенню 2012 года. Я глыбока перакананы ў тым, што такое свята, як чэмпіянат свету па хакеі, не павінна праводзіцца ў краіне, дзе няма падставы для радасці. Не ўяўляю, як можна забаўляцца, калі побач знішчаюць апазіцыю і саджаюць у турмы журналістаў.

- На ваш погляд, якая роля прызначана Польшчы ў беларускай стратэгіі Еўразвяза?

- Польшча асабліва зацікаўлена ў паляпшэнні сітуацыі ў Беларусі, таму што гэтая краіна - наша бліжэйшая суседка, у нас агульная мяжа. Палякі могуць падзяліцца велізарным вопытам барацьбы за свабоду і дэмакратыю руху «Салідарнасць» 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Акрамя таго, улады ў Беларусі падвяргаюць рэпрэсіям грамадзян польскага паходжання. Менавіта таму Польшча мае палітычныя і маральныя абавязкі садзейнічаць пераменам у Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках