25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: 80% росту беларускага экспарту склаў продаж нафтапрадуктаў

14
МЗС: 80% росту беларускага экспарту склаў продаж нафтапрадуктаў

Ільвіная доля беларускага экспарту ў першым паўгоддзі 2012 была сфарміравана за кошт нафты, нафтапрадуктаў і растваральнікаў.

Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў, перадае «Інтэрфакс».

«На днях мы зрабілі папярэдні аналіз пяці месяцаў. Чаканае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі складзе $ 3 млрд. 80% прыросту нашага экспарту - гэта нафта, нафтапрадукты і растваральнікі», - заявіў Гур'янаў, сустракаючыся ў аўторак у Менску з прадстаўнікамі беларускага дыпкорпуса.

Паводле словаў Гур'янава, удзельная вага гэтай пазіцыі ў агульным аб'ёме экспарту складае 48% супраць 31% у студзені-траўні 2011 года.

«У нас ёсць прырост у гандлі з краінамі Еўразвяза, але там усё разумеюць, чым гэты прырост сфармаваны», - сказаў намеснік міністра.

У сваю чаргу амбасадар Беларусі ў Расеі Андрэй Кабякоў адмовіўся пракаментаваць ход расследавання, якое вядзе Расея ў дачыненні да прычын росту беларускага экспарту растваральнікаў.

Гур'янаў заўважыў, што ў цэлым колькасныя паказчыкі знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС расцэньвае як здавальняючыя, аднак якасная структура беларускага экспарту выклікае пэўную занепакоенасць. «У меншай ступені дыверсіфікацыя экспарту адзначаецца ў галіне тавараў і паслуг, і гэта ставіць для нас пытанне, куды мы рухаемся далей», - сказаў А.Гур’янаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках