25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць забароненых сайтаў у Беларусі падвоілася

16
Колькасць забароненых сайтаў у Беларусі падвоілася

У спіс абмежаванага доступу, які фарміруецца ў Беларусі, унесена каля 80 інтэрнэт-рэсурсаў.

Даведацца аб усім спісе па-ранейшаму немагчыма.

Як паведамляе БелТА, лік інтэрнэт-рэсурсаў у спісе абмежаванага доступу падвоіўся за апошнія дзевяць месяцаў. У цяперашні час у ім нібы ўтрымліваюцца інтэрнэт-рэсурсы экстрэмісцкага і парнаграфічнага зместу. На самой справе, у спісе пераважаюць апазіцыйныя сайты, сярод якіх і charter97.org.

Доступ да іх закрыты на абавязковай аснове ў дзяржаўных органах, установах адукацыі і культуры. Для звычайнага карыстальніка інтэрнэт-фільтраванне можа ажыццяўляцца толькі па яго ўласнай просьбе.

Пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг у Беларусі забяспечваюць аказанне паслуг па абмежаванні доступу на падставе двух спісаў - спісу, сфарміраванага РУП «БелДІЭ», і спісу, сфарміраванага кожным пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг самастойна.

Спіс абмежаванага доступу фарміруецца РУП «БелДІЭ» на падставе рашэнняў кіраўнікоў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры, ААЦ, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання. Рашэнні прымаюцца кіраўнікамі ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў у межах іх кампетэнцыі.

У студзені 2012 года ў Беларусі ўступіў у сілу закон «Аб унясенні дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях». Да ўсяго іншага дапаўненні прадугледжваюць адказнасць інтэрнэт-правайдэраў за парушэнне патрабаванняў па абмежаванні доступу карыстальнікаў да інфармацыі, забароненай у адпаведнасці з заканадаўствам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках