25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пахмелкін абвінаваціў ва ўсім шпіёнаў

188
Пахмелкін абвінаваціў ва ўсім шпіёнаў

Кіраўнік ВПС і СПА пракаментаваў перасячэнне шведамі беларускай мяжы.

Нацыянальныя сродкі СПА і ВПС не зафіксавалі факт парушэння мяжы Беларусі 4 ліпеня  лёгкаматорным самалётам, з якога нібы быў скінуты «дэсант плюшавых мішак», як пра гэта паведамлялася ў СМІ, заявіў «Інтэрфаксу-АВН» генерал-маёр Зміцер Пахмелкін - камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі.

«Гэта была 100-працэнтная правакацыя супраць Беларусі пры падтрымке замежных спецслужб. Нашы сродкі ВПС і СПА не пацвердзілі парушэння паветранай прасторы невядомым самалётам», - сказаў З.Пахмелкін ў сераду.

Ён прымае ўдзел у пасяджэнні каардынацыйнага камітэта па пытаннях супрацьпаветранай абароны пры Савеце міністраў абароны дзяржаў - удзельніц СНД, якое адбылося ў курортным кіргізскім горадзе, што на беразе Ісык-Кульскага возера.

Генерал З.Пахмелкін адзначыў, што «на сайце міністэрства абароны Беларусі выкладзены ўсе дадзеныя аб гэтай правакацыі».

«Што датычыцца пачатай 5 ліпеня правакацыі, аб якой паведамлялася ў СМІ, пра нібы залёт на нашу тэрыторыю лёгкаматорнага самалёта ў раёне пасёлка Івянец, то яно пакуль не завершана», - удакладніў генерал.

Ён падкрэсліў, што ў выпадку выяўлення паветранага грамадзянскага судна над тэрыторыяй Беларусі, сродкі ВПС і СПА прынялі б усе меры для яго затрымання. «Мы б паднялі ў паветра самалёты або ў крайнім выпадку верталёты і затрымалі б паветранага парушальніка. Па нашых законах мы не можам адкрываць агонь на паражэнне, калі ў паветраную прастору Беларусі ўварваўся грамадзянскі самалёт», - удакладніў генерал.

Пры гэтым ён адзначыў, што пытанні аховы паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам краіны.

Раней паведамлялася, 4 ліпеня ў беларускіх СМІ з'явіліся паведамленні аб тым, што нібы лёгкаматорны грамадзянскі самалёт, пілатуемы шведамі, перасёк з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і раскідаў над Менскам і Івянцом (Менская вобласць) плюшавых мішак з заклікамі аб свабодзе прэсы ў краіне.

Тады Мінабароны паведаміла, што пачата праверка інфармацыі, размешчанай шэрагам інтэрнэт-крыніц, пра нібы несанкцыянаваны палёт над тэрыторыяй Беларусі замежнага авіяцыйнага сродка.

«Фактаў, якія пацвярджаюць перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, няма», - адзначылі ў Мінабароны.

Напісаць каментар 188

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках