25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Вызвалення палітвязняў чакаць не варта

1
Праваабаронцы: Вызвалення палітвязняў чакаць не варта

Палітычныя вязьні не падпадаюць пад дзеянне закона аб амністыі, падпісанага Лукашэнкам.

Паводле слоў намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціна Стэфановіча, артыкулы КК, па якіх былі пакараныя палітвязні, у асноўным, аднесены да тых, на якія не распаўсюджваецца амністыя. У прыватнасці, гэта артыкулы аб грубым парушэнні грамадскага парадку, масавых беспарадках, паклёпе на прэзідэнта, паведамляе «Радыё Свабода».

«З гэтага можна зрабіць выснову, што на асуджаных за Плошчу амністыя распаўсюджвацца не будзе. Акрамя таго, засталося палажэнне, што амністыя не распаўсюджваецца на злосных парушальнікаў рэжыму. А, як мы ведаем, сёння ўсе палітвязні маюць статус парушальнікаў рэжыму, у тым ліку і наш калега Алесь Бяляцкі. Ён нядаўна пісаў, што ці ледзь не трэць атрада вызваляецца па амністыі, а шматлікія атрымліваюць права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне з-за таго, што адмяняецца год зняволення. Але не ён. Таму я баюся, што мы не ўбачым вызвалення палітвязняў па законе аб амністыі. Гэта штучная палітызацыя, гэта спецыяльна зроблена, каб не вызваляць палітвязняў», - адзначыў Валянцін Стэфановіч.

Паводле слоў старшыні БХК Алега Гулака, «нягледзячы на тое, што на вышэйшых трыбунах гаварылася аб тым, што гэты закон не павінен быць палітызаваны, адбылася відавочная палітызацыя».

«Закладзены такія падыходы, якіх не было ў мінулую амністыю. Пры тым, што больш цяжкія артыкулы падпадаюць пад амністыю, палітычныя артыкулы адмыслова выключаны. Гэта безумоўнае сведчанне палітычнага падыходу да гэтага акту амністыі», - сказаў ён.

Паводле слоў Гулака, грамадства не атрымала ніякага тлумачэння, чаму быў закладзены такі дыскрымінацыйны падыход.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках