25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менгарсудзе не задаволілі скаргу Бяляцкага

8
У Менгарсудзе не задаволілі скаргу Бяляцкага

Скарга асуджанага старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» датычылася рашэння суда Першамайскага раёна аб спагнанні з яго больш 140000000 пені за несвоечасовую выплату сумы запазычанасці.

Рашэнне аб спагнанні пені вынесла суддзя Першамайскага суда Вольга Багам'я 29 сакавіка па грамадзянскай пазове падатковай інспекцыі Першамайскага раёна. Пры чым ні сам Алесь Бяляцкі, ні яго сям'я аб гэтай грамадзянскай пазове нічога не ведалі. Таксама не прысутнічаў на судзе і адвакат праваабаронцы.

Адкуль жа ўзялася новая сума?

Вядома, што падчас разгляду крымінальнай справы Бяляцкага ў судзе Першамайскага раёна пракуратура прасіла спагнаць з праваабаронцы «нанесены ўрон дзяржаве ў выглядзе нявыплачанага падаходнага падатка» на суму 352.274.360 рублёў (плюс дзяржаўная пошліна), праіндэксаваў яе з улікам інфляцыі. Што суд і зрабіў, нягледзячы на неправамернасць такога рашэння, паколькі падатковае заканадаўства прадугледжвае толькі адзін выгляд «асучасненьня» запазычанасці - пеню, якая вылічаецца, зыходзячы са ставак рэфінансавання ".

Аднак суд з падачы пракурора праіндэксаваў гэтую суму, і яна ператварылася з 352 мільёнаў запазычанасці ў больш чым 750 мільёнаў рублёў. У сваю чаргу Інспекцыя па падатках і зборах Першамайскага раёна, палічыўшы за дату ўзнікнення запазычанасці 2008 год і да моманту выплаты яе ў студзені 2012 года, прад'явіла грамадзянскую пазову Бяляцкаму ў выглядзе пені на суму 140.366.151 рубель.

Адвакат Бяляцкага Зміцер Лаеўскі яшчэ на этапе абскарджання прысуду ў касацыйнай інстанцыі паказваў на неправамернасць індэксацыі сумы «нанесенай шкоды», аднак калегія Менскага гарадскога суда не дала ніякай адзнакі гэтаму факту. Пасля гэтае пытанне адвакат ставіў у нагляднай скарзе, пададзенай на імя старшыні гарадскога суда. Таксама - безвынікова.

Такім чынам, грэбуючы нормамі заканадаўства, і пракуратура, і суд спрабуюць «садраць» з праваабаронцы як мага больш грошай і тым самым прымусіць яго прызнаць сваю віну і пакаяцца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках