25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая разня ў Сірыі: забіта 250 мірных жыхароў

45
Новая разня ў Сірыі: забіта 250 мірных жыхароў

Прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі сцвярджаюць, што ўрадавыя войскі забілі больш за 250 чалавек у вёсцы Трэмсех у правінцыі Хама.

Апазіцыянеры і праваабаронцы сцвярджаюць, што ахвярамі масавага кровапраліцця тут сталі больш за 250 чалавек. Праверыць інфармацыю аб колькасці ахвяр з незалежнай крыніцы практычна немагчыма.

Па дадзеных паўстанцаў, спачатку войскі абстралялі вёску, затым у яе ўвайшлі праўрадавыя ваенізаваныя фарміраванні - «шабіха» ці, як іх называюць сірыйцы, «прывіды» - і расправіліся з нязгоднымі з палітыкай Башара Асада, перадае Euronews.

Прадстаўнік Рэвалюцыйнага савета Хомса сказаў у інтэрв'ю агенцтву Рэйтэр, што амаль усе забітыя ў вёсцы Трэмсех былі мірнымі жыхарамі. Наколькі вядома, вёска знаходзілася пад кантролем паўстанцаў, і ўрадавыя войскі спрабавалі ўзяць кантроль у свае рукі.

Паводле паведамленняў з Сірыі, у Дамаску, Ідлібе і Хаме прайшлі дэманстрацыі пратэсту супраць масавых забойстваў у Трэмсехе.

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі сцвярджаюць, што разня - справа рук «тэрарыстычных груповак», якія маюць намер узмацніць напружанасць у краіне напярэдадні абмеркавання сітуацыі ў Сірыі ў Савеце Бяспекі ААН.

У чацвер урадавыя войскі таксама падвергнулі артылерыйскаму абстрэлу адзін з прыгарадаў Дамаска - відавочна, у рамках аперацыі супраць сіл паўстанцаў

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках