25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынец: Рэжым знішчае Дашкевіча

9
Севярынец: Рэжым знішчае Дашкевіча

Палітык заклікаў да салідарнасці з лідэрам «Маладога фронту».

Палітвязню Зміцеру Дашкевічу, які адбывае пакаранне ў глыбоцкай калоніі № 13, пагражае дадатковы год пазбаўлення волі за «невыкананне рэжыму», нагадвае bchd.info.

«Рэжым знішчае Дашкевіча, які з'яўляецца лідэрам усяго беларускага моладзевага руху і кіраўніком «Маладога фронту». Дашкевіч - найбольш яркая і знакавая фігура новага пакалення. Гарачы вернік. Патрыёт. Публіцыст. Мала хто здольны стаць у поўны рост у супрацьстаянне з сістэмай - і цяпер ён пакутуе і змагаецца за кожнага з нас. Несправядліва асуджаны, Дашкевіч і ў турме паводзіць сябе як свабодны чалавек. Калі прамаўчым і Дашкевічу дадуць год турмы, тое ж самае рэжым будзе практыкаваць і ў дачыненні да астатніх», - адзначыў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец.

«Трэба ўсяляк праявіць салідарнасць са Зміцерам і ўсім «Маладым фронтам». Праводзіць акцыі ў падтрымку, пісаць лісты, дамагацца міжнароднай рэакцыі і, вядома, маліцца», - кажа палітык.

Нагадаем, Зміцер Дашкевіч быў затрыманы напярэдадні акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, а затым асуджаны на 2 гады. Ён павінен выйсьці на волю 18 снежня гэтага года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках