25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк з 18 ліпеня зніжае стаўку рэфінансавання

11
Нацбанк з 18 ліпеня зніжае стаўку рэфінансавання

Праўленнем Нацыянальнага банка прынята рашэнне аб зніжэнні з 18 ліпеня 2012 стаўкі рэфінансавання да 31% гадавых.

Такая інфармацыя знаходзіцца ў апублікаваным сёння прэс-рэлізе рэгулятара.

«Палітыка паступовага зніжэння стаўкі рэфінансавання праводзіцца на фоне захавання нізкай інтэнсіўнасці інфляцыйных працэсаў, якая адпавядае прагнозным параметрам, і эфектыўнай працы беларускіх прадпрыемстваў на знешніх рынках», - гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

«Нягледзячы на ўзрослыя ўзаемныя ваганні крос-курсаў замежных валют на сусветных рынках, станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, якія перавысілі за студзень - травень 2012 года $3 млрд, і станоўчае сальда аплатнага балансу ў цэлым фарміруюць устойлівую дынаміку абменнага курсу беларускага рубля», - паведамілі ў прэс-службе ведамства.

«Зніжэнне ў ліпені 2012 стаўкі рэфінансавання на 1 працэнтны пункт адпавядае антыінфляцыйнай накіраванасці грашова-крэдытнай палітыкі і дазволіць захаваць жорсткія манетарныя ўмовы шляхам падтрымання станоўчых рэальных значэнняў працэнтных ставак у эканоміке. Пры гэтым будзе забяспечана не толькі надзейная абарона зберажэнняў у беларускіх рублях ад інфляцыі, але і істотнае перавышэнне даходнасці рублёвых укладаў над валютнымі дэпазітамі», - патлумачылі прынятае рашэнне ў Нацбанку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках