25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У брэсцкіх выбаркамах - «правераныя» людзі

9
У брэсцкіх выбаркамах - «правераныя» людзі

Кіруючыя пасады ў створаных у Брэсце акруговых выбарчых камісіях напярэдадні «выбараў» занялі дзеючыя і былыя работнікі выканаўчай «вертыкалі», а таксама іх падначаленыя.

Каб прадэманстраваць «дэмакратычнасць» цяперашняга выбарчага працэсу, мясцовыя ўлады вырашылі пайсці на хітрасць. Як стала вядома charter97.org, старшынёй выбарчай камісіі па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе № 2 стала Галіна Янголенка, а сакратаром - Іна Акімава. Падчас папярэдніх «парламенцкіх выбараў» яны займалі дакладна такія ж пасады, але ў Брэсцкай-Усходняй акрузе № 3. У сваю чаргу, тады выбаркам у акрузе № 2 узначальвала Марыя Колбік, а сакратаром камісіі была Ірына Хазей. Цяпер яны - зноў у абойме, і ў парадку ратацыі будуць арганізоўваць «выбары» у акрузе № 3.

Варта заўважыць, што Колбік і Акімава з'яўляюцца галоўнымі спецыялістамі аддзела адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста, а Янголенка і Хазей таксама працуюць у адукацыйнай сферы і падпарадкоўваюцца непасрэдна гэтаму аддзелу. Акрамя таго, Брэсцкую-Заходнюю выбарчую акругу № 1 узначаліў былы кіраўнік справамі адміністрацыі Ленінскага раёна Таццяна Наумавец (зараз - пенсіянерка). Яе экс-калега - кіраўнік справамі адміністрацыі Маскоўскага раёна Надзея Зайцава - атрымала пасаду старшыні камісіі Брэсцкай-Памежнай выбарчай акругі № 4.

Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста наогул у будучых «выбарах» адводзіцца выключная роля: у будынку гэтай кіраўніцкай структуры размяшчаюцца адразу тры акруговыя выбарчыя камісіі. І калі нумары службовых тэлефонаў у кожнага выбаркама свае, то факс будзе адзіны на ўсіх.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках