25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына вырашыла павучыць АБСЕ назіранню за яе «выбарамі»

36
Ярмошына вырашыла павучыць АБСЕ назіранню за яе «выбарамі»

Старшыня беларускага ЦВК у чарговы раз паскардзілася на працу АБСЕ.

На дадатковым пасяджэнні па чалавечым вымярэнні АБСЕ, якое праходзіла 12-13 ліпеня ў Вене, Лідзія Ярмошына прапанавала ўдасканаліць назіранне за выбарамі, якое ажыццяўляе АБСЕ.

«Паўтара дня працы на нарадзе былі прысвечаны абмеркаванню працы АБСЕ падчас ажыццяўлення імі назірання за выбарамі, - распавяла Ярмошына БелаПАН. - Я, як і мае калегі, выступіла з кароткім паведамленнем, у якім прапанавала ўдасканаліць кіраўніцтва па назіранню за выбарамі, якое існуе ў АБСЕ, палажэннем, якое будзе прадугледжваць парадак абскарджання высноў і заключэнняў місіі гэтай арганізацыі».

Паводле слоў кіраўніка ЦВК, «самае прыкметнае было тое, што на нараду былі запрошаны толькі старшыні выбарчых камісій краін СНД. Ніхто заходней ад выбарчых органаў на дадзенае пасяджэнне не запрашаўся». Акрамя таго, на нараду былі запрошаны прадстаўнікі няўрадавых аб'яднанняў. Пры гэтым, адзначыла Ярмошына, «тут таксама было вельмі выбарачнае запрашэнне: былі толькі прадстаўнікі Казахстана, Кіргізіі, Азербайджана і Беларусі».

Старшыня Цэнтрвыбаркама лічыць, што «гэта гаворыць аб нейкай зададзенасці з самага пачатку па ліку удзельнікаў». «Падобныя мерапрыемствы праходзяць раз у два гады ў апошні час. Я была першы раз на ім. Але, наколькі мне вядома, раней кола ўдзельнікаў усё ж было шырэй. Па крайняй меры, калі нарады арганізоўваліся ў Варшаве, то туды запрашаліся прадстаўнікі выбарчых органаў большасці дзяржаў АБСЕ. Я думаю, гэта было гэткае выхаваўчае ўздзеянне менавіта на краіны СНД», - сказала Ярмошына.

Яна паведаміла, што тэма беларускіх выбараў на нарадзе не гучала. «Гучала толькі адно: чаму не дапусцілі прадстаўніка НВА Карняенку. Праўда, на другі дзень прысутнічаў іншы прадстаўнік беларускай апазіцыі - нейкая спадарыня Слуцкая, якая працуе ў Варшаве», - сказала яна.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках