25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Варшавы пікетавалі офіс АБСЕ (Фота)

8

16 ліпеня акцыю ў польскай сталіцы правёў «Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі».

Нагодай стала паездка «неўязной» Лідзіі Ярмошынай у Вену, перадае «Еўрарадыё».

Падчас акцыі пікетоўцам удалося пагутарыць з прэс-сакратаром АБСЕ Томасам Раймерам. Праўда, спачатку да беларускіх актывістаў з будынка ніхто не хацеў выходзіць. Толькі пасля таго як прадстаўнікам АБСЕ паведамілі, што ў такім выпадку акцыя будзе праходзіць цэлы дзень, да пікетоўцаў выйшаў Раймер. Гутарка паміж ім і беларускімі актывістамі доўжылася каля 30 хвілін.

Сябры «Саюза ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» распавялі Раймеру аб сітуацыі ў Беларусі і перадалі зварот да АБСЕ. Міжнародную арганізацыю папрасілі больш ніколі не запрашаць у Еўразвяз беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены туды ўезд. Раймер паабяцаў перадаць патрабаванні пікетоўшчыкаў свайму начальству.

Нагадаем, што 12 ліпеня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прыняла ўдзел у канферэнцыі АБСЕ «Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі» ў Вене.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках