25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатографа абвінавачваюць у «дапамаганні» шведскім пілотам

57
Фатографа абвінавачваюць у «дапамаганні» шведскім пілотам

Учора Антона Сурапіна ўпершыню дапытаў следчы.

Стала вядома, што фатограф Антон Сурапін падазраецца па частцы трэцяй артыкула 371 крымінальнага кодэкса Беларусі (дапамаганне незаконнаму перасячэнню мяжы рэспублікі Беларусь).

- Адвакат паведаміў, што першы допыт рэдактара сайта bnp.by адбыўся ў панядзелак 16 ліпеня, у той час як Антона затрымалі 13 ліпеня, і ўсе выходныя ён правёў у СІЗА КДБ, - пракаментаваў «Салідарнасці» намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. - Тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны яшчэ на 10 сутак. Бацькі Антона ўжо нанялі яму адваката.

Паводле слоў Андрэя Бастунца, падаўжэнне ўтрымання па вартай не азначае, што Антону Сурапіну прад'явяць абвінавачванне.

- На жаль, гэта звычайная практыка для нашых следчых органаў - пратрымаць чалавека ў зняволенні як мага даўжэй. Лічыцца, што пад вартай затрыманы больш ахвотна супрацоўнічае са следствам, - рэзюмаваў Андрэй Бастунец.

Тым часам бацькі Антона Сурапіна збіраюць рэчы для перадачы сыну.

- Мы бачыліся з дзяжурным адвакатам, - распавяла Алена Сурапіна. - Ён сказаў, што Антон адчувае сябе добра, у камеры ён знаходзіцца не адзін. Сёння раніцай мы нанялі адваката і збіраем рэчы для перадачы Антону ў СІЗА.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках