25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь павялічыла імпарт расейскай нафты ў 3,7 разы

8
Беларусь павялічыла імпарт расейскай нафты ў 3,7 разы

Беларусь у студзені-траўні 2012 імпартавала з Расеі 5 млн 442,8 тыс. тон нафтапрадуктаў, што ў 3,7 разы больш у параўнанні са студзенем-траўнем 2011 года.

Аб гэтым паведамляецца ў справаздачы Нацыянальнага статкамітэта Беларусі (Белстат).

Імпарт сырой нафты ў справаздачным перыядзе вырас на 42,4%, да 9 млн 179,2 млн тон.

Па дадзеных Белстата, сярэдняя цана імпарту нафтапрадуктаў у студзені-траўні 2012 склала $605 за тону (на 7,4% менш у параўнанні са студзенем-траўнем 2011 года), нафты - $427 за тону (на 13,1% менш).

За справаздачны перыяд у Беларусі выраблена 9,42 млн тон асноўных нафтапрадуктаў на Br61, 9 трлн (рост на 17,8%).

Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі за 5 месяцаў гэтага года вырас на 40,6%, да 8 млн 156 тыс. тон. Экспарт нафты ўласнай здабычы склаў 684,9 тыс. тон, скараціўшыся на 1,2%. Сярэдняя цана экспарту нафтапрадуктаў склала $868 за тону (рост на 40,6%), нафты - $816 за тону (рост на 4%).

Па экспертнай адзнаке, унутраныя патрэбнасці Беларусі ў нафтапрадуктах не перавышаюць 8 млн тон у год.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках