25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку прыйдзецца адказаць за кантрабанду нафтапрадуктаў

36
Лукашэнку прыйдзецца адказаць за кантрабанду нафтапрадуктаў

(абноўлена) У Расеі скончылася расследванне кантрабанды "растваральнікаў" Беларуссю.

Пытанне аб экспарце Беларуссю растваральнікаў, атрыманых з бяспошлінна пастаўляемай расейскай нафты, будзе падымацца ў ходзе візіту прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева ў Менск 18 ліпеня.

Пра гэта, паводле інфармацыі РІА «Новости», паведаміла крыніца ў расейскай дэлегацыі. У сераду Мядзведзеў прыме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы і сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Тэма падымацца будзе, бо цалкам ясна, што такое нечаканае нарошчванне экспарту, такія дадзеныя, якія даступны, выклікаюць пытанні», - паведаміла крыніца.

Ён нагадаў, што ў Расеі і Беларусі ёсць механізмы абмеркавання пытанняў і пагадненне, якое рэгулюе пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў.

«У нас ёсць пытанні, і мы хочам атрымаць на іх адказы, можа быць, беларускі бок на ўсе пытанні дасць пазітыўныя адказы, тады неабходнасці ў рэакцыі не будзе», - сказаў суразмоўца.

«Ніхто гэтую тэму ў асфальт не збіраецца закочваць, гэта тэма сур'ёзная», і беларускі бок таксама гэта разумее, падкрэсліў ён.

Крыніца пацвердзіла, што міністэрствы прамысловасці і гандлю Расеі правялі адпаведнае расследаванне, але не стаў каментаваць яго вынікі.

Раней расейскія афіцыйныя асобы неаднаразова выказвалі заклапочанасць тым, што Беларусь экспартуе нафтапрадуктаў больш, чым іх можна выпрацаваць з пастаўляемай нафты. Таксама заяўлялася аб падозраннях, што Менск экспартуе нафтапрадукты пад выглядам арганічных растваральнікаў з мэтай сыходу ад экспартных пошлін у расейскі бюджэт.

Расея, Беларусь і Казахстан у снежні 2010 года падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, што дазволіла Менску бяспошлінна атрымліваць расейскую нафту і нафтапрадукты. Пры гэтым ён абавязаўся пералічваць у расейскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расейскай сыравіны, якая пастаўляецца за межы Мытнага саюза. Пры гэтым складаныя растваральнікі не ўнесены ў пералік нафтапрадуктаў, пры экспарце якіх выплачваецца вывазная пошліна.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, на 17 ліпеня была запланавана сустрэча па гэтым пытанні паміж віцэ-прэм'ерамі Расеі Ігарам Шувалавым і Беларусі Сяргеем Румасам, аднак аб яе выніках нічога не вядома.

Таксама падчас перамоў можа паднімацца пытанне аб удзеле расейскага бізнесу ў прыватызацыйным працэсе ў Беларусі ".

Пра гэта сказаў адзін з членаў расійскай дэлегацыі агенцтву "Інтэрфакс".

Паводле яго слоў, "расейскія бізнесмены даўно ўжо выказваюць пажаданні аб паскарэнні працэсу прыватызацыі асобных прадпрыемстваў Беларусі".

На яго думку, прадстаўнікі расейскага бізнесу "не імкнуцца да аднабаковых пераваг пры ўдзеле ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў". "Гэта ў не меншай ступені, - працягнуў ён, - выгадна і беларускай дзяржаве, так як дае дадатковыя крыніцы паступлення ў бюджэт".

Хутчэй за ўсё, адзначыў ён, члены расейскай дэлегацыі пацікавяцца ў беларускіх калег, "якія дадатковыя крокі з двух бакоў неабходна распачаць для ўмацавання даверу да расейскіх кампаній".

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках