25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк Беларусі знізіў стаўку рэфінансавання

Нацбанк Беларусі знізіў стаўку рэфінансавання

Нацбанк Беларусі з 18 ліпеня 2012 года знізіў стаўку рэфінансавання да 31% гадавых з 32% гадавых.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» ва ўпраўленні інфармацыі НББ.

Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацбанка.

У НББ растлумачылі, што запаволенне тэмпаў зніжэння стаўкі рэфінансавання абумоўлена, з аднаго боку, бягучым узроўнем інфляцыі, а з другога - адпавядае антыінфляцыйнай накіраванасці грашова-крэдытнай палітыкі, што дазволіць захаваць жорсткія манетарныя ўмовы шляхам падтрымання станоўчых рэальных значэнняў працэнтных ставак у эканоміке.

Акрамя таго, з 18 ліпеня НББ зніжае стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці (дэпазіты «овернайт») з 20% да 19% гадавых. Стаўкі па пастаянна даступных аперацыях падтрымкі ліквіднасці не змяняюцца і складуць 50% гадавых.

«Дадзенае рашэнне прынята ў рамках палітыкі паступовага зніжэння намінальных ставак па інструментам рэгулявання ліквіднасці банкаў на фоне захавання нізкай інтэнсіўнасці інфляцыйных працэсаў і накіравана на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання банкамі рэсурсаў у нацыянальнай валюце», - адзначаюць у НББ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках