25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Studio Totals: Беларускія сілавыя ведамствы ў істэрыцы

49
Studio Totals: Беларускія сілавыя ведамствы ў істэрыцы

Шведскае рэкламнае агенцтва Studio Total зрабіла заяву з нагоды акцыі «плюшавага дэсанта» і арыштаў беларускіх грамадзян КДБ.

Сайт charter97.org атрымаў тэкст заявы:

«За апошнія дні беларускі КДБ правёў допыты і кінуў у турму тых, хто напісаў аб нашай акцыі ў Беларусі. Нічога незвычайнага для краіны, дзе пераследы журналістаў адбываюцца штодня, але поўная адсутнасць адэкватных прычын у гэтай гісторыі выклікае здзіўленне.

Відавочна, што беларускія сілавыя ведамствы і асабліва Лукашэнка, які асабіста гарантаваў бяспеку беларускай мяжы, зараз знаходзяцца ў поўным адчаі, паніцы і істэрыцы.

Такім чынам, мы хочам ясна выказаць нашу пазіцыю:

Да правядзення нашай акцыі Studio Total ніколі не мела ніякіх кантактаў з Антонам Сурапіным, альбо з іншымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Уся кампанія праводзілася ў поўным сакрэце, нават у Швецыі. Больш за тое, пасля акцыі мы таксама не мелі ніякіх кантактаў з беларускімі грамадзянамі, акрамя некалькіх інтэрв'ю, у тым ліку падкантрольным уладам СМІ. Нашы супрацоўнікі асобна зрабілі ўсё фатаграфіі з Беларусі.

У беларускіх дзяржаўных СМІ былі агучаны падазрэнні аб тым, што мы нібыта атрымалі грошы ад «заходніх спецслужбаў». Ва ўсіх, хто нас ведае, гэтыя падазрэнні выклікаюць смех. Але каб яшчэ раз ясна выказаць нашу пазіцыю, мы паўтараем:

Правядзенне кампаніі каштавала прыкладна 100 000 еўра, Studio Totals заплаціла цалкам усю суму. Мы гатовы прадаставіць увесь бухгалтарскі ўлік, калі КДБ пажадае азнаёміцца з квіткамі (але папярэджваем, што квіткі з бараў могуць знаходзіцца ў некаторым беспарадку).

Нарэшце мы б хацелі яшчэ раз падзякаваць тых беларусаў, якія вядуць барацьбу за свабоду слова. Кожная ваша перамога - гэта перамога для ўсяго свету. У вашай адвазе і гумары мы знаходзім натхненне.

З павагай,

Пер Кромвелл, Studio Total»

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках