25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» залазіць у пазыкі

15
«Беларуськалій» залазіць у пазыкі

Банк ВТБ і «Беларуськалій» дамаўляюцца аб прадастаўленні крэдыту

Другі па велічыні расейскі банк ВТБ вядзе перамовы аб прадастаўленні крэдыту «Беларуськалію», паведаміў першы намеснік старшыні праўлення банка Юрый Салаўёў. Паводле яго слоў, якія прыводзіць РІА «Новости», сітуацыя досыць канкурэнтная і свае прапановы вылучаюць іншыя банкі, у тым ліку заходнія.

У 2011 годзе расейскі «Ашчадбанк» сумесна з Еўразійскім банкам развіцця выдаў «Беларуськалію» крэдыт на 1 млрд. даляраў пад заклад 50% акцый НПЗ «Нафтан». З гэтай сумы 800 млн. даляраў было накіравана ў золатавалютныя рэзервы Беларусі.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, у чэрвені гэтага года «Беларуськалій» паабяцаў датэрмінова пагасіць крэдыт «Ашчадбанка».

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў 18 ліпеня ў Менску заявіў, што Менску трэба паскорыць прыватызацыю «Беларуськалія». Днём раней Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што кантрольны пакет кампаніі прададзены не будзе, а яе агульны кошт складае 30-32 млрд. даляраў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках