25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПЦ «Вясна» патрабуе вызваліць Сурапіна і Башарымава

2
ПЦ «Вясна» патрабуе вызваліць Сурапіна і Башарымава

Праваабаронцы расцэньваюць затрыманні Сурапіна і Башарымава як спробу перакласці адказнасць за неналежную ахову дзяржмяжы на звычайных грамадзян.

Арышты Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава адбываюцца на фоне заяў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якія не пацвярджаюць сам факт перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, адзначае ПЦ «Вясна» у сваёй заяве.

Праваабаронцы таксама звяртаюць увагу на тое, што расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава вядзецца КДБ Рэспублікі Беларусь у атмасферы поўнай інфармацыйнай ізаляцыі беларускага грамадства: не паведамляецца пра прычыны затрымання названых грамадзян, характары і аб'ёме прад'яўлення такіх сур'ёзных абвінавачванняў. Акрамя таго варта адзначыць, што метады вядзення следства па падзеях 19 снежня 2010 следчымі КДБ, факты выкарыстання катаванняў у адносінах да асоб, якія ўтрымліваліся пад вартай у СІЗА КДБ, выклікаюць сур'ёзную занепакоенасць лёсамі гэтых маладых людзей.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр «Вясна» патрабуе:

1. Змены меры стрымання ў дачыненні да Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава і вызвалення іх з-пад варты з СІЗА КДБ.

2. Няўхільнага выканання ўсіх гарантый, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку права на абарону і свабоды ад катаванняў і іншых бесчалавечных метадаў абыходжання.

3. Публічных тлумачэнняў з нагоды таго, што паслужыла падставай для прад'яўлення абвінавачвання Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву.

Як паведамляў сайт charter97.org, 7 ліпеня 2012 года быў затрыманы і ўзяты пад варту ў СІЗА КДБ Сяргей Башарымаў, а 13 ліпеня 2012 - фатограф Антон Сурапін. 17 ліпеня Башарымаву было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь». 23 ліпеня тэрмін затрымання Сурапіна быў падоўжаны. Такім чынам КДБ Беларусі расцаніла размяшчэнне Антонам Сурапіным фатаграфій палёту шведскага самалёта ў беларускай паветранай прасторы. Яшчэ больш абсурднымі выглядаюць абвінавачванні супраць Сяргея Башарымава, які здаваў у арэнду кватэру грамадзянам Швецыі, у садзейнічанні пераходу дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках