25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы аб зарплаце ў 500 даляраў: Вернемся ў леташні крызіс

16
Беларусы аб зарплаце ў 500 даляраў: Вернемся ў леташні крызіс

Лукашэнка ў чарговы раз даручыў ураду падняць сярэднюю зарплату ў краіне да 500 даляраў.

Ці магчыма дасягнуць такога ўзроўню зарплаты? БелаПАН высвятляў меркаванне жыхара Гродна.

- Пра 500 даляраў? Не ведаю, мне здаецца, гэта нерэальна, калі шчыра. Хай зарплата і павялічваецца ў людзей, але як паглядзіш: сярэднестатыстычная бярэцца, зыходзячы з зарплат начальства і зарплат працоўных. Атрымліваецца, што ў простага чалавека зарплата неістотна павышаецца.

- Што датычыцца прыватных прадпрыемстваў, то сума непад'ёмная. Уявіце: 35% ад кожнай зарплаты аддаецца дзяржаве. Налічваюць мільён рублёў, 350 тысяч аддаеш. Але для дзяржавы гэта можа быць, толькі як гэта робіцца: прыватнае прадпрыемства плаціць падаткі, а затым з гэтых грошай пачынаюцца выплаты.

- Рэальна можа быць для Менска. А ў Гродне толькі для двух прадпрыемстваў: «Азоту» і «Хімвалакна». А для іншых я не думаю, што рэальна. Адкуль? Хіба што Расея зноў дапаможа.

- Калі паднімуць да 500 даляраў зарплату, тады каўбаса будзе мінімум 50 даляраў каштаваць за кілаграм. Адразу вернемся ў тое, што было ў мінулым жніўні.

- Я лічу, што мы вернемся на год таму адразу - у крызіс. Ну, гэта я так думаю. Я ў палітыцы, эканоміцы моцна не разбіраюся, але ў мяне такое адчуванне: дзе паднялі зарплату, там паднімуць усё астатняе, усе кошты.

- Адказ на гэтае пытанне быў год таму, калі ў нас таксама былі зарплаты ў 500 даляраў. Але ўсё памятаюць - чым гэта скончылася. Дэфолт быў, хоць Лукашэнка гэтага, можа быць, не прызнае, казаў: ніякага крызісу няма. Але зарплаты, якія народ мае зараз, яны значна менш, чым 500 даляраў.

- Проста абяцанні і ўсё, больш нічога, каб народ падтрымліваў яго, галасаваў.

- Думаю, што - не. Таму што ўвесь час толькі абяцанні, абяцанні. А так - нічога не відаць на справе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках