25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы часовы павераны па справах ЗША ў Беларусі - Ітан Голдрыч

7

У Менск прыбыў новы часовы павераны па справах ЗША ў Беларусі.

Раней Голдрыч быў дырэктарам ўпраўлення па справах Каўказа і рэгіянальных канфліктаў Бюро па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Дзярждэпартамента ЗША, паведамляе БелаПАН. Майкл Скэнлан пакінуў Менск 25 ліпеня ў сувязі з заканчэннем тэрміну дыпламатычнай місіі. Ён узначальваў амбасаду з ліпеня 2009 года.

Пасада амбасадара ЗША ў Беларусі застаецца вакантнай з сакавіка 2008 года, пасля дыпламатычнага канфлікту паміж Менскам і Вашынгтонам. Падставай для канфлікту стала ўвядзенне ЗША санкцый у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім». Неўзабаве пасля гэтага амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Менск па патрабаванню беларускага боку пакінула амбасадар Карэн Сцюарт. Колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Беларусі па патрабаванню беларускага боку была скарочана з 35 да 5 супрацоўнікаў.

Санкцыі ў дачыненні да «Белнафтахіма» былі ўведзены ЗША ў сувязі з парушэннямі праў чалавека ў Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках