24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховіч: Дзякуй усім, хто дапамагае маёй маці і сям'і

6
Аўтуховіч: Дзякуй усім, хто дапамагае маёй маці і сям'і

Палітвязень даслаў ліст у рэдакцыю «Нашай Нiвы».

«Вельмі прыемна атрымліваць лісты з волі, калі іх ідзе вялікая колькасць, то не звяртаеш увагі на ўсялякія перашкоды турэмнага жыцця», - піша Мікалай Аўтуховіч.

Як піша «Наша Нiва», палітвязень захоўвае баявы дух:

«У мяне ўсё добра, не хвалюйцеся за мяне».

Большая частка ліста прысвечана родным Мікалая. «Турма - гэта не толькі маё выпрабаванне, але і сям'і. Цяжка адчуваць, што не здольны нічым дапамагчы ім. Я атрымліваю шмат пазітыўнай энергіі, калі даведваюся, што людзі падтрымліваюць родных. Дзякуй усім, хто разумее маю турботу і дапамагае маці і сям'і», - піша ваўкавыскі прадпрымальнік.

«На волі нагаворымся», - завяршае свой ліст Мікалай.

Пісаць палітвязню можна па адрасе: Мікалаю Аўтуховічу, 230023, г. Гродна, вул.Кірава, 1, турма № 1.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках